Білет №7 Умацаванне вялікакняжацкай улады і дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы хііі – хіv ст



Скачать 30.93 Kb.
Дата18.07.2020
Размер30.93 Kb.
Название файлаБілет 7.docx
ТипЗакон

Білет № 7

1. Умацаванне вялікакняжацкай улады і дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІІІ – ХІV ст.

Дзяржаўны лад ВКЛ характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь (гаспадар). Яго ўлада лічылася неабмежаванай. Найважнейшымі абавязкамі князя былі абарона краіны, выданне законаў, ажыццяўленне дыпламатычных зносін з іншымі краінамі, аб’яўленне вайны і заключэнне міру, распараджэнне дзяржаўнай казной, прызначэнне на дзяржаўныя пасады. У ХІІІ – ХІV ст.ст. пры вялікім княю існавала вялікакняжацкая (гаспадарская) рада. Яна з’яўлялася дарадчым органам, і яе роля была вельмі абмежаванай.

Умацаванне вялікакняжацкай улады адбылося пры Гедыміну (1316 – 1341 гг.). Большая частка беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ.

У 1323 г. Гадымін заснаваў сталую сталіцу ВКЛ у Вільні. Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміну стаў наступны: “Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны”. Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ.

Пры Гедыміну тэрыторыя дзяржавы павялічылася амаль у 3 разы. Прыкладна ¾ жыхароў ВЕЛ да сярэдзіны ХІV ст. складалі беларусы.

Пасля Гедыміна вялікакняжацкі трон заняў яго сын Альгерд (1345 – 1377). Ён вызначыўся ў справе пашырэння меж ВКЛ. У выніку паспяховай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1362 г. была вызвалена ад ардынцаў тэрыторыя Украіны. Тройчы Альгерд, які імкнуўся падпарадкаваць сабе ўсходнеславянскія землі, рабіў паходы супраць Маскоўскага княства. У выні ку агульная тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая.

Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім стаў яго сын Ягайла (1377 – 1392). Аднак яго ўладу не прызнаў старэйшы сын тАльгерда князь Андрэй Полацкі. Ён заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем. У 1380 г. Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Праз некалькі гадоў службы ў маскоўскага князя Андрэй Полацкі вярнуўся на радзіму і адваяваў сабе Полацк.
2. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы

(1921 – 1939 гг.)

У 1921 г. паміж Польшчай і Савецкай Расіяй была падпісана Рыжская мірная дамова, якая завяршыла вайну і ўсталявала новую граніцу паміж краінамі. У адпаведнасці з дамовай значная частка Заходняй Беларусі адышла да Польшчы. Гэта Гродзенская, часткова Віленская і Мінская губерні з насельніцтвам больш за 3 млн. чалавек. Гэтыя землі былі падзелены на чатыры ваяводствы: Навагрудскае, Палескае, Віленскае і Беластоцкае.

Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту і крыніцай таннай рабочай сілы і сыравіны. Прамысловасць, разбураная войнамі, не аднаўлялася. Удзельная вага прамысловай вытворчасці гэтага рэгіёна складала 3% у адносінах да ўсёй Польшчы. Расло беспрацоўе.

Цяжкім было становішча і ў сельскай гаспадарцы. Польскія ўлады раздавалі беларускія землі асаднікам – былым ваенным, якія былі добра ўзброены і практычна выконвалі ў адносінах да насельніцтва паліцэйскія функцыі. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена каля 10 тыс. асаднікаў.

Польскія ўлады апалячвалі насельніцтва “ўсходніх крэсаў”. Закрываліся беларускія школы. Многія праваслаўныя храмы былі перетвораны ў касцёлы. Справаводства было цалкам пераведзена на польскую мову.

Такое становішча насельніцтва Заходняй Беларусі выклікала барацьбу за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. У гэтай барацьбе выдзяляліся два кірункі: рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны. Кансалідацыя першага кірунку адбывалася вакол Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, а другі быў прадстаўлены Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй, Беларускім нацыянальным камітэтам і іншымі арганізацыямі.

Важную ролю ў жыцці Заходняй Беларусі ў 1920 – 1930-я гг. адыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ) – масавая культурна-асветніцкая арганізацыя, створаная ў 1921 г. у Вільні працавала Беларускае навуковае таварыства. Ля яго вытокаў стаялі В. Ластоўскі, браты Луцкевічы. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў Б. Тарашкевіч. Свой заўважны след у развіцці беларускай культуры пакінулі М. Танк, В. Таўлай, П. Пестрак і інш.

У заходнебеларускім выяўленчым мастацтве адлюстроўвалася жыццё сялян, гістарычнае мінулае Беларусі, дзейнасць яе выдатных сыноў (П. Сергіевіч, Я. Драздовіч).



Развівалася музычнае мастацтва. Збіральнікам і даследчыкам беларускага музычнага фальклору, прапагандыстам беларускай народнай музыкі быў Р. Шырма. Прапагандыстам беларускай народнай песні быў спявак М. Забэйда-Суміцкі.

Поделитесь с Вашими друзьями:


База данных защищена авторским правом ©coolnew.ru 2019
обратиться к администрации

    Главная страница
Контрольная работа
Курсовая работа
Теоретические основы
Лабораторная работа
Методические указания
Общая характеристика
Рабочая программа
Теоретические аспекты
Пояснительная записка
Методические рекомендации
Практическая работа
Дипломная работа
Федеральное государственное
История развития
Основная часть
Общие сведения
Учебное пособие
Теоретическая часть
государственное бюджетное
Направление подготовки
Самостоятельная работа
Физическая культура
Методическая разработка
Практическое задание
Краткая характеристика
История возникновения
Выпускная квалификационная
квалификационная работа
государственное образовательное
бюджетное учреждение
Гражданское право
Название дисциплины
Российская академия
Общие положения
образовательное бюджетное
Современное состояние
прохождении учебной
история возникновения
образовательная организация
теоретические основы
Понятие сущность
Уголовное право
Общая часть
Правовое регулирование
Техническое задание
Методическое пособие
Фамилия студента
Финансовое планирование
Финансовое право
Российская федерация
Конституционное право